Вясна 2023. Пачатак сезону. Першая вяснавая падкормка пчол.

 

На прыканцы восені 2022 года дзве сямь'і пчол атрымалі цукровы сіроп з дабаўкай палыні для певелічэння зімовых запасаў кармоў і як вынік больш шансаў каб перазімаваць чатыры месяцы, пакуль не з’явяцца першыя меданосы і пыльца. Пчолы ў адрозненні ад іншых насекомых такіх як чмялі і восы не ўпадаюць у спяшку, а толькі крыху запавольваць сваё жыццё і знаходзяцца ўнутры свайго гнязда.



Прыблізна с сярэдзіны лютага пчаліная каралева, яна і самая галоўная пчала, пачынае адкладваць яйкі у свабодныя ад мёду соты і менавіта ў гэты перыяд пачынаецца павялічаннае спажыванне муду пчаламі дзеля падтрымкі неабходнай тэмпературы для развіцця будучых пчол. Прыблізная тэмпература ў  гэты час у сэрэдзіне гнязда +32 градусы. Такую тэмпературу пчолы падтрымліваюць на працягу ўсяго перыяду, пакуль у гняздзе знаходзяцца лічынкі пчол.


Веснавая падкормка неабходна для забеспячэння пчол бялковай ежай. Для гэтага я выкарыстоўваю КАНДЗІ, гэта цукровая пудра перамешаная з мёдам і далучэннем пыльцы.

Падкормка дазваляе пчолам пратрымацца да першай веснавой пыльцы і нектару, што забяспечвае бесперабойнае адкладванне яек галоўнай пчалы, каб пад час веснавога медазбору пчаліная сям’я была у максімальнай колькасці.









Комментариев нет:

Отправить комментарий

Выразанне трутнёвага расплоду як прафілактыка ад варраатозу пчол

Пачынаючы з другога паловы траўня па пачатак ліпеня, почолы гадуюць трутнёў, якія патрэбныя для асемянення пчалінай маткі. У асн...